image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Увага – галоўны клопат!

76

Рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку! » у самым разгары. Работнікі МНС разам з актывістамі маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных наведалі людзей «залатога ўзросту». Па ўзгадненні з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва была наведана сямейная пара, якая пражывае на ўскраіне гарадскога пасёлка Лёзна, а таксама адзінокая жыхарка аграгарадка Адаменкі.

Так, юныя памочнікі ратавальнікаў убіралі ўраджай, падправілі агароджу, якая пакасілася, замянілі батарэйку ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку. Аднак самае галоўнае для пажылых людзей – гэта ўвага!

Тамара Паўлаўна прайшла нялёгкі працоўны шлях, яшчэ летась трымала гаспадарку, а сёлета скараціла прысядзібны ўчастак. Людзі гэтага ўзросту задаволены жыццём, таму што ім ёсць з чым параўнаць!

– Дзякуй, што прыйшлі! Мяне не забываюць: то батарэйку новую прывязуць у апавяшчальнік, то проста патэлефануюць, спытаюць пра здароўе, – кажа пенсіянерка рабятам.

Завяршэннем сустрэчы юныя памочнікі размясцілі налепку на дзвярах дома пажылых людзей з лагатыпам акцыі «Моладзь за бяспеку! »

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть