image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепель. Моладзь у дапамогу

26

У рамках рэспубліканскай акцыя «Моладзь за бяспеку» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных на працягу тыдня аказвалі шэфскую дапамогу адзінокім і адзінокапражыўным пенсіянерам.

Так, працоўны дэсант з ліку навучэнцаў Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа аказалі грамадзянам дапамогу ва ўборцы прыдамавой тэрыторыі і іншых бытавых патрэбнасцях, а таксама дапамаглі ўстанавіць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Вядома, не абышлося без прафілактыкі! Каб не дапусціць вогненных трагедый, работнікі МНС нагадалі грамадзянам правілы пажарнай бяспекі ў побыце, тэлефонныя нумары службы выратавання 101, 112, правілы бяспекі пры эксплуатацыі пячнога і электраабсталявання.

У падарунак пажылым грамадзянам уручалася карысная наглядна-выяўленчая прадукцыя ад МНС, а ў адказ прымаліся словы падзякі хлопцам і ратавальнікам, што не забываюцца і заўсёды прыходзяць на дапамогу.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть