image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепель. І дашкалятам ясна – гуляць з агнём небяспечна!

498

У рамках рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі навучальныя мерапрыемствы з малымі з Бароўскага, Палсвіжскага і дзіцячага сада №1 горада Лепеля. Ужо ў дашкольным узросце дзеткі выдатна запамінаюць і нават могуць навучыць правілам пажарнай бяспекі дарослых.

Ратавальнікі правялі з дашкольнікамі тэматычную гутарку, прысвечаную асновам бяспекі жыццядзейнасці, падчас якой хлапчукі і дзяўчынкі не толькі ўважліва слухалі, але і дружна адказвалі на пастаўленыя пытанні. Дашкаляты строга ўразумелі, што запалкі дзецям не цацка, а месцы для гульняў павінны быць бяспечнымі.

Падчас заняткаў хлопцы ў гульнявой форме тэлефанавалі па тэлефонах «101» і «112», вучачыся правільна паведамляць пра надзвычайную сітуацыю і дзейнічаць у выпадку пажару, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў гульне «Небяспечна-бяспечна».

У завяршэнні мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі кніжкі-размалёўкі па бяспецы жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть