image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шуміліна. Бацькам і навучэнцам аб бяспецы

351

У рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Вадзім Півавараў стаў госцем Кардонскай сярэдняй школы і Слабадской базавай школы, а так сама памочнік юных ратавальнікаў з задавальненнем прыняў удзел у мерапрыемстве.

Пачаткам занятку для навучэнцаў Кардонскай сярэдняй школы стала віктарына-размінка, дзе хаваліся адказы на намаляваных карцінках. Пазнаёміліся хлопцы і з трыкутнікам агню, дзе даведаліся, чаму агонь можа вырвацца на волю, калі не выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі.

На прапанаваных карцінках паспрабавалі скласці свой трыкутнік агню, дзе выводзілі прычыны ўзнікнення пажару. Крыху складаней прыйшлося пры рашэнні раўнанняў, вырашыўшы якія, хлопцы адпрацавалі навыкі выкліку экстраных службаў, а таксама падрабязна пазнаёміліся з планам эвакуацыі і дзеянням у выпадку пажару.

Асабліва актыўна хлопцы ўдзельнічалі ў гульні «5 крокаў да выратавання» падчас якой выхаванцы школы асвоілі навыкі бяспекі, неабходныя ў розных надзвычайных і непрадбачаных сітуацыях. Паўтарылі хлопцы не толькі нумары выкліку экстраных службаў, але і ў гульнявой форме паспрабавалі выклікаць ратавальнікаў. Рабяты з вялікай цікавасцю слухалі і даведваліся для сябе нешта новае і цікавае, а ў завяршэнне мерапрыемства паглядзелі фільм прафілактычнай скіраванасці.

Не засталіся без увагі і бацькі навучэнцаў Слабадской базавай школы, дзе асноўнай тэмай гутаркі ратавальніка стала бяспека дзяцей. У ходзе сустрэчы акцэнт быў зроблены на тым, што асноўнымі прычынамі гібелі дзяцей ад пажараў з'яўляюцца пакіданне іх без нагляду і няведанне імі элементарных правіл бяспекі, а таксама прыведзены прыклады фактаў вогненных трагедый.

Выратавальнік акцэнтаваў увагу бацькоў даглядаць дзяцей, кантраляваць іх вольны час і захоўваць запалкі ў недаступных месцах. Разам з тым ратавальнік расказаў аб эфектыўнасці і важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у дамах і кватэрах.

Азнаёміліся прысутныя з новай інфармацыйнай кампаніяй «У стыхіі няма сэрца» і паглядзелі фільмы прафілактычнай скіраванасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть