image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бешанковічы. Важныя правілы на прыкладах

283

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню», інспектар прапаганды Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берасцень сустрэлася з дзецьмі з Ульскай сярэдняй школы.

Нагадаць аб важнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі – не толькі важная задача ўсіх выратавальнікаў, але і частка планамернай працы ўсяго выратавальнага ведамства.

У перыяд летніх вакацый дзеці часта забываюць пра тыя ці іншыя небяспекі, паводзяць сябе бестурботна. Каб нагадаць аб асноўных прычынах пажараў, Дар'я Сяргееўна выкарыстоўвала фотапраект, які дазваляе паказаць яшчэ і магчымыя наступствы пажараў. Па кожнай з прычын дзеці, разам з інспектарам, называлі правілы бяспекі, успаміналі парадак дзеянняў падчас пажару.

Нагадала выратавальнік і аб бяспецы на водах. Дзякуючы «Азбука бяспекі» хлопцы і дзяўчаты даведаліся, як правільна аказваць першую дапамогу пры патапленні, а таксама што рабіць, калі ўбачылі чалавека, які тоне.

Кожнае дзіця атрымала памятку па асновах бяспечных паводзін, якая нагадае  важныя веды,  атрыманыя на занятках.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть