image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гарадок. Зладжаная праца

1451

У рамках декадника бяспекі які стартаваў у Віцебскай вобласці работнікі Гарадоцкага раённага аддзела па НС штодня праводзяць прафілактычную працу ў домаўладаннях (кватэрах) грамадзян сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва, у рамках працы назіральных камісій і індывідуальна.

Так у мiнулыя выхадныя, падчас прафілактычнага рэйду з прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі ўваходных у склад назіральнай камісіі і прадстаўніком раённых сродкаў масавай інфармацыі, гарадоцкія ратавальнікі наведалі больш за сорак домаўладанняў грамадзян. Пры працы камісіі кожны прадстаўнік прафілактыкі звяртаў увагу на пытанні бяспечнай жыццядзейнасці па сваім кірунку.

Ратавальнікі ж у сваю чаргу ў гутарках з грамадзянамі завастралі ўвагу на пажарах, якія адбыліся ў Гарадоцкім раёне, дзе неасцярожнае абыходжанне з агнём саміх жа пенсіянераў прывяло да пажараў, а ў адным з выпадкаў – і да гібелі. Распавядалі, як бяспечна навесці парадак на прыдамавой тэрыторыі. Нагадвалі пра нумары выкліку ратавальнікаў " 101 " і "112", дапамагалі замяніць батарэйку ў апавяшчальнiках, а месцамі і ўсталяваць яго. На асаблівым кантролі было стан пячнога абсталявання грамадзян.

Таксама падчас агляду населеных пунктаў на тэрыторыі Езярышчанскага сельскага Савета ўвагу назіральнай камісіі прыцягнулі дачныя і кінутыя дамы па вул. Чкалава і Пушкіна часткова, зарослы дзікай сухой расліннасцю. Згодна з дзеючымi правіламi, доступ да пустуючых будынкаў і збудаванняў павінен быць абмежаваны, а тэрыторыя вакол іх – добраўпарадкавана. Іншымі словамі, уладальнікі абавязаны своечасова абкошваць прылеглыя тэрыторыі, прыбіраць смецце, або і зусім разабраць дом ці іншe. пабудовe, каб тыя перасталі з'яўляцца крыніцамі небяспекі.

Па выніках працы назіральных камісій складзеныя пратаколы даручэнняў і накіраваныя інфармацыі зацікаўленым для далейшага рэагавання.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть