image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Віцебск. На парозе ў школах супрацьПАЖАРНАЯ гутарка

117

Напярэдадні навагодніх і калядных свят кожны з нас верыць у цуд, што да дзяцей, то яны поўнасцю пагружаны ў чараўніцтва, а для таго каб яно не азмрочылася, работнікі МНС імкнуцца нагадаць кожнаму аб элементарных правілах бяспекі незвычайным спосабам.

На гэты раз ратавальнікі адправіліся ў госці да вучняў віцебскіх школ. Першачарговая мэта – навучыць дзяцей сустракаць іх любімае свята без вогненных здарэнняў і без траўм.

Падчас гульняў і адгадванні загадак-падманак усе даведаліся пра небяспекі, якія таіць у сабе піратэхніка і тонкі лёд. Анастасія Полесава, інспектар сектара прапаганды Віцебскага гарадскога аддзела па НС праверыла вучняў на ўважлівасць і веды па бяспечным упрыгожванні кватэры.

Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі магчымасць весяла, цікава, а галоўнае з карысцю правесці час.

У завяршэнне рабятам уручылі тэматычныя прызы і пажадалі добрага настрою, а галоўнае – бяспечнага Новага года!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Витебского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть