- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Лепель. Моладзь за здаровы лад жыцця!
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» інспектар прапаганды Лепельскага раённага аддзела па НС Таццяна Фёдаравіч правяла прафілактычнае мерапрыемства з навучэнцамі Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Таццяна Уладзіміраўна прапанавала студэнтам паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні «Формула бяспекі прасунутага студэнта», у рамках якой расказала хлопцам аб правілах пажарнай бяспекі і надзвычайных сітуацыях, з якімі яны могуць сутыкнуцца ў побыце, а таксама ў навучальнай установе. Прывяла прыклады надзвычайных сітуацый і трагедый, якія прымусілі б задумацца маладое пакаленне, ці варта рызыкаваць сваім жыццём, дзеля хвіліннай забаўкі.
Для рабят былі змадэляваныя розныя надзвычайныя сітуацыі, а яны ў сваю чаргу выбудоўвалі правільны алгарытм дзеянняў у той ці іншай сітуацыі.
Падчас мерапрыемства навучэнцы таксама даведаліся шмат новых фактаў аб курэнні, а таксама пакінулі аўтограф на цыгарэце з цытатай аб шкодзе курэння і з рэкамендацыямі грамадзянам, якія кураць.
У завяршэнні мерапрыемства студэнты вывелі формулу бяспекі, якая дапаможа ў далейшым не дапусціць узнікнення надзвычайных сітуацый і яшчэ раз пераканаліся ў тым, што такая згубная звычка, як курэнне небяспечная і шкодная для здароўя.