image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Глыбокае. Ратавальнікі дораць лесу новае жыццё

49

Работнікі Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі сілавых ведамстваў далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!».

Лічыцца, што пасадзіць дрэва, значыць здзейсніць добрую справу. Так лічаць і работнікі МНС, якія далучыліся да высакароднай справы і, праявіўшы свой клопат аб прыродзе, прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі.

Гэтая акцыя стала для іх не проста працай, а магчымасцю зрабіць свой унёсак у захаванне экалагічнай раўнавагі і паляпшэнне стану лясных рэсурсаў.

Больш за 50 саджанцаў горнай хвоі ўпрыгожаць невялікую тэрыторыю прылеглага да Дэндралагічнага саду ў в.Арэхаўна Глыбоцкага раёна.

– Сімвалічна, што мы прымаем удзел у такой справе, таму што ратавальнікі вядомыя сваёй гатоўнасцю прыйсці на дапамогу: справіцца з вогненнай стыхіяй або ўзбагаціць лясны фонд нашай краіны, высадзіўшы маладыя саджанцы, – адзначыў намеснік начальніка Глыбоцкага раённага аддзела НС Алег Салодкі.

Мерапрыемства пакінула ва ўдзельнікаў пазітыўныя эмоцыі і пачуццё задавальнення ад якасна праведзенай карыснай работы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть