image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Велапрабег па Гарадокшчыне для юных ратавальнікаў

27

Удзельнікі маладзёжнага руху ратавальнікаў-пажарных адправіліся ў займальную экскурсію па родным горадзе Гарадку, наведалі памятныя мясціны часоў Вялікай Айчыннай вайны і ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў.


Мець актыўную жыццёвую пазіцыю гэта ўжо залог для ўсебаковага развіцця падрастаючага пакалення, таму члены Беларускай маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных у Гарадоцкім раёне з вялікім энтузіязмам удзельнічаюць у розных мерапрыемствах аб'яднання.

А рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку», дае магчымасць актывістам больш даведацца не толькі аб прафесіі ратавальніка, але і аб гісторыі роднага краю. Таму велапрабег з экскурсіяй гэта найлепшы фармат для краязнаўчых пошукаў.

Так, ў горадзе Гарадку адбылася велаэкскурсія з раскрыццём мноства цікавых фактаў пра Гарадокшчыну. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі ўсклалі кветкі да магілы невядомага салдата на мемарыяльным комплексе «Несмяротнасць» і ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў хвілінай маўчання.

Але на гэтым збор на свежым паветры не завяршыўся, хлопцаў і дзяўчын чакаў сюрпрыз у выглядзе гутаркі ля вогнішча. Цікава, што развядзенне вогнішча прайшло ў выглядзе майстар-класа па стварэнню бяспечнага вогнішча ад ратавальнікаў МНС.

Карысныя будні членаў грамадскага аб'яднання ратавальнікаў-пажарных адназначна дапамагаюць не толькі фарміраваць устойлівыя навыкі па бяспецы жыццядзейнасці, але і фарміруюць любоў да малой Радзімы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть