image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Віцебскі раён. «Кірмаш бяспекі»

102

Пажылыя людзі найбольш схільныя да рызыкі ўзнікнення пажараў. З узростам запавольваецца хуткасць успрымання, зніжаецца ступень усведамлення небяспекі. Таму напярэдадні зімы, а таксама ў межах кампаніі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» работнікі Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі карыснае мерапрыемства «Кірмаш бяспекі» для жыхароў «залатога ўзросту» гарадскога пасёлка Сураж.

Гасцям мерапрыемства было прапанавана прыняць удзел у інтэрактыўна-навучальных пляцоўках. Адной з такіх пляцовак стаў «Фотапраект», з дапамогай якога госці ўспомнілі і абмеркавалі прычыны ўзнікнення пажараў, і якія дзеянні неабходна рабіць для выключэння іх узнікнення. Бабулі і дзядулі з цікавасцю прымаліся разбіраць розныя небяспечныя сітуацыі, якія могуць адбыцца з кожным і на сваіх жыццёвых прыкладах расказвалі як паступаюць яны. У інтэрактыўнай форме работнікі МНС нагадалі гасцям нумары тэлефонаў экстранных службаў і алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Прадстаўнікі МНС расказалі гасцям аб важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі як дома, так і на прылеглай тэрыторыі, акцэнтаваўшы ўвагі аб недапушчэнні спальвання сухой расліннасці. Асаблівую ўвагу работнікі МНС акцэнтавалі ўвагу на падрыхтоўку пячнога абсталявання ў належны спраўны стан, каб пазбегнуць узнікнення надзвычайных сітуацый у зімовы час, а таксама расказалі аб важнасці ўстаноўкі і падтрымання ў працаздольным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў, даведаліся яшчэ больш пра бяспеку і атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю па бяспецы жыццядзейнасці.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть