image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Паставы. Клопат пакаленняў

192

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы!» ратавальнікі Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў гарадскога пасёлка Варапаева.

Падчас адкрытай гутаркі, удзельнікі акцыі змаглі ў чарговы раз узгадаць усе тонкасці эксплуатацыі пячнога ацяплення, правілы ўстаноўкі і абслугоўвання аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, а таксама іншыя бытавыя нюансы, якія прыводзяць да надзвычайных сітуацый.

Пры разборы пытання аб электрабяспецы, адна з наведвальніц аддзялення не пасаромелася і распавяла гісторыю, з мэтай каб навакольныя змаглі пазбегнуць падобнага, якая здарылася з ёй нядаўнім інцыдэнце з электрасушыльным апаратам. Увазе некарэктнага яго выкарыстання, здарылася ўзгаранне прыбора, па шчаслівым збегу абставін, гаспадыня была побач і змагла прыняць правільныя меры па яго ліквідацыі, аднак што б магло адбыцца, калі б яго пакінулі на ноч? На жаль, наш менталітэт пабудаваны ў большасці сваёй па прынцыпе: «Пакуль са мной не адбудзецца – я, не паверу!», гэта часам сумна і наводзіць на думку аб выкараненні такой звычкі.

Асобным пунктам размовы стала новая інфармацыйная кампанія МНС «У стыхіі няма сэрца». Пакаленне, якое ўзрасціла нашых бацькоў, на дадзены момант самае вопытнае ў выхаванні дзяцей, аднак унукі і праўнукі, шчасна пакінутыя на апеку бацькоўскага выхавання бабулям і дзядулям, не валодае энергіяй уласціва іх моладзі. Дысбаланс сіл істотны, што ў параўнальным выніку адбіваецца на стомленасці старэйшых. Як вынік, дзіця само пачынае даследаваць навакольны свет і прылеглую тэрыторыю. Самазанятасць добрая якасць для дзіцяці, але толькі пры ўмове, калі ён ведае правілы бяспекі і ўжо разумее, якія могуць быць наступствы ў тых ці іншых дзеянняў. А значыць, не будзе лішнім правесці кароткую гутарку па пытаннях бяспекі для каханых маленькіх госцяў.

Для замацавання атрыманых ведаў госці аддзялення прагледзелі відэаматэрыялы па бяспецы, пасля чаго ўзнагароды знайшла сваіх герояў!

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть