image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Прапагандыст Крысціна Жорава пераможца абласнога этапа рэспублiканскага конкурса «SuperПРОФІ-2024»

659

У мінулую пятніцу ў Віцебску падвялі вынікі абласнога этапу конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі Беларусі «SuperПРОФІ-2024». Крысціна Жорава, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Гарадоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прызнана лепшай у намінацыі «SuperПРОФІ2-2024» у сферы бяспекі і аховы.

 


Каля 60 чалавек змагаліся за выхад у рэспубліканскі фінал, шэсць з якіх – прадстаўнікі Гарадоцкага раёна. Кожны з канкурсантаў паказаў, наколькі глыбока захоплены сваёй справай і як шмат сіл і энергіі гатовы ўкласці ў сваю работу. Так, Жорава Крысціна, работнік Гарадоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прадставіла сябе з дапамогай музычнай візіткі, акампануючы на піяніна і прэзентуючы відэашэраг з апавяданнем пра сябе і сваю прафесію. 

А для стварэння творчага нумара ўдзельніца задзейнічала свайго сабаку, сібірскую хаскі Полі, якая ў тандэме са сваёй гаспадыняй выконвала каманды і дэманстравала сваю пакору.
Цяпер, пераможцы абласнога этапа прадставяць Віцебскую вобласць на фінальным рэспубліканскім этапе ў г. Мінску. Пажадаем перамогі нашым землякам!


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть