image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Чашнікі. Андрэй Балтрук з візітам на Чашніншчыне

479

Чашніцкі раён наведаў намеснік начальніка Віцебскага ўпраўлення МНС Андрэй Мікалаевіч Балтрук. Адбылася сустрэча з работнікамі вытворчага участка "Чашнікігаз", мэта якой нагадаць людзям аб неабходнасці выканання правілаў бяспекі на працоўным месцы і ў побыце.


Вогненныя надзвычайныя сітуацыі адбываюцца штодня, а часам і з трагічным канцом, аднак некаторыя грамадзяне ўсё роўна ставяцца да гэтага як да сухой статыстыкі, лічачы, што іх гэта не закране,– прадстаўнік службы выратавання зачытаў аўдыторыі лічбы надзвычайных сітуацый і гібелі ад іх за бягучы перыяд і мінулы год.
З пачатку года большасць пажараў зарэгістравана па прычыны парушэння правіл эксплуатацыі і мантажу электраабсталявання. Андрэй Мікалаевіч нагадаў прысутным аб неабходнасці эксплуатацыі электраабсталявання згодна з інструкцыяй да яго.
Не варта забываць аб тэрміне службы электрапрыбора. Па заканчэнні адведзеннага часу, прыбор становіцца патэнцыйнай крыніцай узгарання, – перасцярог кіраўнік.
Як вядома, у сне чалавек не адчувае пахаў. Хто папярэдзіць аб пачынаючымся пажары і своечасова разбудзіць спячага чалавека? Аб тым, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік патрэбен зараз у кожным жылым памяшканні –аўдыторыя чула не раз. З пачатку года гэты нескладаны прыбор выратаваў 7 чалавечых жыццяў  толькі на тэрыторыі  нашай вобласці.
Ад не асцярожнага абыходжання з агнём і няправільных дзеянняў пры ўзнікненні пажару, людзі атрымліваюць апёкі: 43 чалавекі, з іх 4 дзіцяці траўміраваны на пажарах. Развядзенне вогнішчаў з гаручымі вадкасцямі, правядзенне агнявых работ, тушэнне ачагоў узгарання – усё гэта, без захавання мер бяспекі, прыводзяць трагічных наступстваў.
З пачатку года ў краіне на пажарах загінулі 7 дзяцей.  Апошні выпадак адбыўся ў Слуцкім раёне: гульня з запалкамі ў цюках саломы забрала жыццё 10-гадовага хлопчыка, – Андрэй Мікалаевіч загаварыў пра балючае. Прадстаўнік службы выратавання заклікаў прысутных бацькоў трымаць на кантролі арганізацыю вольнага часу сваіх дзяцей.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть