image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Аздараўленчы лагер «Бярозка» ў цэнтры бяспекі!

350

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» ў аздараўленчым лагеры «Бярозка» ў вёсцы Вітунічы ратавальнікі правялі спартландыю бяспекі.

Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства стала папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, а так сама навучанне іх навыкам бяспекі жыццядзейнасці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзве каманды – «Агеньчык» і «Ратавальнiкi». У пачатку мерапрыемства работнік МНС нагадаў дзецям аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі і правілаў бяспечных паводзін на вадаёмах, як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Затым камандам трэба было прайсці некалькі этапаў. У ходзе выпрабаванняў, удзельнікі разгадвалі загадкі і рэбусы, вучыліся правільна выклікаць ратавальнікаў, паказвалі свае веды па правілах бяспекі жыццядзейнасці, а так сама спартыўныя навыкі.

У завяршэнні спаборніцтваў, журы падвяло вынікі. Вырашыць якая каманда перамагла было нялёгка, бо веды і ўменні ўсіх хлопцаў і дзяўчын былі на высокім узроўні. Падвядучы вынік, суддзямі было прынята рашэнне, што перамагла дружба. Усе каманды атрымалі карысныя падарункі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть