- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Орша. Цікавыя канікулы працягваюцца
У час летніх канікул, ратавальнікі актыуна вядуць працу з дзецьмі і моладдзю ў рамках акцыі «Канікулы без дыма і агню». Мерапрыемствы прахозяць заўседы весела, цікава, а галоўнае пазнавальна.
Работнікі МНС наведваюцца ў госці да школьнікаў у аздараўленчыя лагеры, а таксама сустракаюць хлопчыкаў і дзяўчынак у пажарных аварыйна-ратавальных часцях. Работнікі МНС у цікавай і крэатыўнай форме нагадваюць ім асноўныя правілы бяспекі, якія неабходна выконваць дзеля захавання жыцця і здароўя. Ратавальнікі расказваюць аб тых надзвычайных сітуацыях, з якімі моладзь можа сутыкнуцца ў паўсядзенным жыцці і аб правілах паводзін у цяжкіх абставінах. Асноуны пасыл – неабходна быць заўседы ўважлівымі і асцярожнымі, а таксама ведаць як весці сябе ў надзвычайнай сітуацыі.
У пажарных аварыйна–ратавальных часцях школьнікі знаемяцца з бытам работнікаў МНС, з абсталяваннем, з тэхнікай. З радасцю прымяраюць баявую вопратку.
Гульні, віктырыны, прасмотр мультфільмаў – усе гэта дапамагае дзецям лепш засвоіць карысныя парады ратавальнікаў. Таксама ўдзельнікі атрымліваюць цікавыя, а галоўнае палезныя падарункі ад работнікаў МНС.