image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Выратавальнікі працягваюць навучаць дзяцей правілам бяспекі

696

У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» выратавальнiкi Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэлiся з навучэнцамі дзіцячага лагера Крулеўшчынскай і Порплішчанскай сярэдніх школ. Таксама арганізавалі для дзяцей з цэнтра дзяцей і моладзі мерапрыемства ў фармаце «МНС-ЛЭНД».

У пачатку гэтых мерапрыемств ўдзельнікі нагадалі правілы бяспечных паводзін на вадаёмах, у лесе, а таксама падчас навальніцы. Успомнілі нумары экстранных службаў і што неабходна казаць службам выратавання ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Прадстаўнікі МНС расказалі дзецям, як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, калі ўзнікне надзвычайная сітуацыя, даведаліся аб прынцыпе дзеяння аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Атрымаўшы важныя веды, удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях. Усе прысутныя дружна разгадвалі загадкі, вырашалі сітуацыйныя задачы, а таксама паглядзелі цікавыя павучальныя мультфільмы.

У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі пазнавальную літаратуру.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть