- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Лепель. Вакацыі бяспекі
У рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Вакацыі без дыму і агню!» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС працягваюць наведваць дзяцей, якія адпачываюць у прышкольных лагерах. Сённяшнімі ўдзельнікамі акцыі сталі дзеткі з Баброўскай і Каменскай пачатковых школ.
У дыялогу з падрастаючым пакаленнем інспектар прапаганды Таццяна Фёдаровіч нагадала нумары службаў экстранага рэагавання і прапанавала замацаваць атрыманую інфармацыю, выканаўшы заданні інтэрактыўнай гульні «Крокі выратавання».
Адмысловая ўвага была нададзена правілам бяспечнага адпачынку на вадаёмах:
– Купацца трэба толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, дзе дзяжураць ратавальнікі. Не забудзьцеся надзець ратавальную камізэльку, круг, нарукаўнікі і іншыя дапаможныя плавальныя сродкі. Наведваць вадаёмы варта толькі ў суправаджэнні дарослых, – патлумачыла прадстаўнік службы 101.
Рабяты з задавальненнем удзельнічалі ў розных гульнях, актыўна ўступалі ў дыялог і дзяліліся сваімі ведамі, назапашанымі за навучальны год.
У гэты дзень дзеткі атрымалі станоўчы зарад эмоцый і папоўнілі свой багаж ведаў новай і карыснай інфармацыяй.