- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Наваполацк. Аб бяспецы дзяцей павінен памятаць кожны дарослы
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» ратавальнікі горада Наваполацка наведалі бацькоўскія сходы ў дзіцячых дашкольных і агульнаадукацыйных установах горада.
Галоўны заклік бацькам – будзьце побач са сваімі дзецьмі, плануйце іх вольны час у перыяд летняга аздараўлення.
Работнікі МНС нагадалі дарослым аб небяспецы знаходжання ў даступных месцах колючых, рэжучых і вострых прадметаў, аб неабходнасці растлумачэння дзецям правіл бяспекі. Дзеці лепш запамінаюць любую інфармацыю ў гульні, таму ратавальнікі парэкамендавалі прайграць выклік службы выратавання, а таксама адпрацаваць "5 крокаў да выратавання" на практыцы.
Работнікі МНС нагадалі асноўныя прычыны пажараў, а таксама расказалі як пазбегнуць бяды. Лета – перыяд, калі ў гарачае надвор'е хочацца знайсці асвяжальную прахалоду, акунуўшыся ў вадаёмах. Ратавальнікі нагадалі аб дазволеных месцах для купання, а таксама аб важным правіле знаходжання дзяцей на вадаёмах: дзеці павінны быць пад наглядам і на адлегласці выцягнутай рукі.
Аўтаномны пажарны апавяшчальнік - наступная тэма выступлення. Прыбор, на ранніх стадыях, папярэдзіць аб загаранні і дазволіць своечасова распачаць дзеянні па ліквідацыі пажару.