image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У краму па веды

866

З дня ў дзень кожны з нас наведвае крамы. Дзеці просяць бацькоў схадзіць за чарговай цацкай, дарослыя акрамя прадуктаў і тавараў першай неабходнасці, гэтак жа адпраўляюцца туды за сваімі «жаданнямі». А ці здаралася вам набыць там, акрамя тавараў, веды па бяспецы? Віцебскія ратавальнікі забяспечылі такую магчымасць! Яны арганізавалі інтэрактыўныя пляцоўкі ў крамах "Дэтмір" і ў Віцебскім універмагу.

Мамы і таты, пры выглядзе ратавальнікаў усміхаліся, з радасцю і гонарам у вачах заяўлялі, што ў іх дома ўстаноўлены пажарныя апавяшчальнікі. Ведалі яны таксама і калі неабходна замяніць у дадзеным прыборы батарэйкі, і дзе яго размяшчаць. Прыемна ўсведамляць, што дадзеная інфармацыя бацькамі ўжо засвоеная. Аднак паўтарыць і замацаваць жыццёва важныя веды заўсёды карысна.

 
 фото 2.JPG

У ходзе гутарак работнікі МНС нагадалі бацькам пра важнасць не пакідання дзяцей нават на секунды, абмеркавалі, як перасцерагчы дапытлівых дзяцей ад траўмаў і рознага роду небяспекі.

фото 3.JPG

Дзеці ў гэты час успаміналі нумары экстранных службаў, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі і вызначалі небяспекі, якія падпільноўваюць іх у доме.

фото 4.JPG

Акрамя гэтага дзеці сумесна з бацькамі вывучалі дзеянні падчас пажару. Разбіраліся ў наступствах няслушных учынкаў пры надзвычайных сітуацыях.

фото 5.JPG

Усе ўдзельнікі акцыі папоўнілі свой багаж ведаў пра бяспеку, паднялі сабе настрой і атрымалі карысныя падарункі.


Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть