Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Орша. Прафілактычная работа ў выхадныя дні
У выхадныя дні работнікі Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі пажарна-прафілактычную і тлумачальную работу на тэрыторыі раёна з сацыяльна ўразлівымі катэгорыямі грамадзян, а таксама ў сем'ях выхоўваючых непаўналетніх дзяцей.
Падчас наведвання домаўладання ратавальнікі праводзілі гутаркі з уласнікамі жылля, а гэтак жа з грамадзянамі, сумесна пражываючымi, на тэму пажарнай бяспекі. Ратавальнікі даводзілі патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі ў дамах і кватэрах, а таксама на прысядзібных участках, у тым ліку і пры навядзенні парадку.
Асаблівую ўвагу ратавальнікі надавалі спраўнасці пячнога ацяплення, бо летам самы час прывесці печ у належны стан, звярталі ўвагу на электраправодку, рэкамендавалі ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік у кожным жылым пакоі, а так жа падтрымліваць у спраўным стане раней устаноўленыя прыборы. Праводзілі тлумачальную гутарку аб небяспецы непатушанай цыгарэты. Заклікалі дарослых не пакідаць без нагляду дзяцей ні на хвіліну. У ходзе прафілактычнай работы ратавальники наведалися больш за 600 домаўладанняў, дзе адказалі на пытанні грамадзян, а так жа была раздадзена наглядна-выяўленчая літаратура.