image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Наваполацк. Бяспека ў кожны дачны дом

747

Наступ цёплага надвор'я – гэта магчымасць паехаць на дачу. Нехта адпачывае, а нехта наводзіць парадак на прысядзібным участку. І каб з-за няведання элементарных правілаў бяспекі добраўпарадкаванне не прывяло да бяды, ратавальнікі Наваполацкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях з журналістамі тэлеканала «Звязда» адправіліся дапамагчы грамадзянам свайго горада.

ТК «Звязда»

Павысіць узровень бяспекі жыццядзейнасці і расказаць аб правілах пажарнай бяспекі ратавальнікі адправіліся ў садаводчыя таварыствы «Будаўнік-2003» і «Дубкі». Прайшоўшы па вуліцы і заходзячы ў кожны дом, работнікі МНС расказалі аб асноўных прычынах узнікнення пажараў, да чаго прыводзіць выпальванне сухой расліннасці і якая адказнасць за гэта прадугледжана, паведамілі аб асноўных правілах пры развядзенні вогнішчаў, спальванні смецця, выкарыстанні прыстасаванняў для прыгатавання ежы на адкрытым паветры. Нагадалі нумары выкліку экстраных службаў.

Работнікі МНС усім уладальнікам дачных дамоў раздалі памяткі, якімі можна папоўніць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.

Галоўная задача заключаецца ў тым, каб кожны грамадзянін зразумеў, што няўважлівасць і бестурботнасць пры абыходжанні з агнём, а таксама грэбаванне элементарнымі правіламі бяспекі могуць прывесці да вялікай бяды.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть