- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Чашнікі. Недастаткова ведаць правілы бяспекі – іх трэба выконваць
У сельскагаспадарчых прадпрыемстваў «Кашчынскае» і «Іванск Агра» начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Рыгоравіч Малашэнка правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Мэта правядзення такіх мерапрыемстваў: адказаць на пытанні насельніцтва, якія датычацца іх уласнай бяспекі.
На пачатку выступлення Сяргей Малашэнка агучыў лічбы статыстыкі пажараў на тэрыторыі Чашніцкага раёна, зарэгістраваны толькі з пачатку года.
– Усе пажары адбыліся па адной прычыне: халатнага стаўлення ўласнікаў жылля да бяспекі, – сцвярджае прадстаўнік пажарнай службы. – Не дастаткова пачуць па тэлевізары і радыё рэкамендацыі ад суб'ектаў прафілактыкі, іх трэба прымяняць на практыцы ў жыццёвым вопыце.
З-за парушэння правілаў бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення гараць як прыватныя домаўладання, так і гаспадарчыя наладкі. Найпростыя рэкамендацыі па бяспечнай топцы печы агучыў начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Электрапажары таксама рэгіструюцца ў зводцы МНС як на тэрыторыі вобласці, так і на раёне. Эканомія на бяспечнай працы электраабсталяванні можа каштаваць Вам коштам жыцця блізкіх людзей. Тут Сягрэг Рыгоравіч прыводзіць прыклад пажару ў райцэнтры з прычыны парушэння правілаў эксплуатацыі электрапліты.
Ні адна гутарка з насельніцтвам не праходзіць без дэманстрацыі аўдыторыі прынцыпу працы пажарнага апавяшчальніка і яго неабходнасці ўстаноўцы ў кожным домаўладанні, у кожным пакоі.
– На сённяшні дзень дадзены прыбор неабходны кожнаму, незалежна, паліць у вас у хаце чалавек, ці пражываюць з вамі непаўналетнія, – тлумачыць прысутным галоўны выратавальнік раённага аддзела.
Пры правядзенні прафілактычнай работы дома работнікі МНС даводзяць інфармацыю аб алгарытме дзеянняў у выпадку падачы сігналу «Увага ўсім».