image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шаркаўшчына. Лепей не ведаць жахаў вайны

568

Вогненнымі дарогамі Афганістана прайшлі 30 тыс. беларусаў, у тым ліку больш 60 шаркаўчан. Сярод іх – Уладзімір Цімафеевіч Кірсанаў, былы вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 у Лужках.

Яшчэ васямнаццацігадовым юнаком Уладзіміру прыйшлося трапіць у чужую далёкую краіну, выконваючы загады камандзіраў. Перад тым, як трапіць у «гарачую кропку», маладых салдат накіравалі ў «вучэбку» г. Ашхабад Туркменскай ССР. На працягу шасці месяцаў вайсковае камандаванне абучала прыёмам рукапашнага бою, стральбе з розных відаў зброі, штодзённа здзяйснялі шматкіламетровыя маршкідкі, каб быць фізічна загартаванымі.

– У мае абавязкі ўваходзіла канваіраванне калон з тэхнікай, боепрыпасамі, узбраеннем, прадуктамі, якія рухаліся ад мяжы з Савецкім Саюзам у Афганістан, – успамінае Уладзімір Цімафеевіч. – Нярэдкімі былі і сутычкі з бандфарміраваннямі, якія рабілі налёты на нашы калоны. У перастрэлцы з душманамі мы давалі адпор, у сутычках часта гінулі ад варожых куль саслужыўцы. Ведаеце, пра гэта цяжка гаварыць, бо перастрэлкі, баі, смерць савецкіх салдат і цяпер стаяць перад вачамі, быццам гэта было не 35 год назад, а зусім нядаўна. У ліпені 1988 года полк, дзе я служыў, пакінуў афганскую зямлю, нас змянілі салдаты, якія нядаўна прыбылі на чужыну. Сваю «тэрміноўку» я даслужыў ажно на Курыльскіх астравах. Дэмабілізаваўшыся, вярнуйся у родныя мясціны. Тут знайшоў працу па душы – уладкаваўся на пажарны пост у Лужках, дзе і адслужыў да выхаду ў адстаўку.

З юбілейнай датай з моманту вывыду савецкіх войск з Афганістана прыехалі павіншаваць Уладіміра Кірсанава начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Пальчэх і намеснік начальніка Валерый Ліпскі. Яны пажадалі моцнага здароўя, шчасця, падтрымкі родных і блізкіх, а самае галоўнае, больш ніколі не ведаць жахаў вайны.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть