image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Асаблівая ўвага – пытанням бяспекі

461

У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека у кожны дом!» iнспектар прапаганды Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Траба Валянціна правяла гульню «Дэтэктыўнае агенцтва МНС» для пастаяльцаў аддзялення пажылых людзей і інвалідаў.

Удзельнікам мерапрыемства давялі інфармацыю па пажарах на тэрыторыі вобласці і рэспублікі, распавялі аб асноўных прычынах ўзнікнення пажару, а таксама аб колькасці загінулых людзей на пажарах. Iнспектар прапаганды пазнаёмiў yдзельнікаў акцыі з першым памочнікам у выяўленні пажару – аўтаномным пажарным апавяшчальнікам. Таксама наглядна паказаў, як неабходна патушыць пакінутую ежу на пліце і як зрабіць так, каб электрапрыборы служылі толькі на карысць.

Падчас гульні «Дэтэктыў МНС» удзельнікам акцыі трэба было высветліць прычыну пажару па зададзенай умове, адгадаць розныя гукі і знайсці парушэнні пажарнай бяспекі.

У канцы сустрэчы ўсім прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя прафілактычнай накіраванасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть