image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Докшыцы. Безадказнасць – шлях да пажару!

505

У мэтах ажыццяўлення кантролю за станам бяспечных умоў пражывання грамадзян і прадухіленні гібелі людзей на пажарах была арганізавана работа назіральных камісій. Докшыцкiя выратавальнікі разам з прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі правялі прафілактычную працу ў домаўладаннях адзінокапражываючых пенсіянераў, асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама беспрацоўных грамадзян на тэрыторыі Докшыцкага, Сітцэўскага і Крулеўшчынскага сельсаветаў.

Грамадзян інфармавалі аб галоўных прычынах пажараў у жылым фондзе, тлумачылі асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі. Увага была звернута на ўмовы пражывання, стан пячнога ацяплення, электраправодкі, на недапушчальнасць захоўвання пажаранебяспечных матэрыялаў на гарышчы дома, а таксама падтрыманне ў спраўным стане, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Работнікі МНС падчас абследавання звярнулі ўвагу на захаванне супрацьпажарнага рэжыму ў домаўладаннях, а таксама на веданне домаўладальнікаў правілаў паводзін у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Суб'екты прафілактыкі патлумачылі домаўладальнікам выяўленыя парушэнні, прапанавалі спосабы іх ліквідацыі і папярэдзілі аб адказнасці за парушэнні патрабаванняў нормаў бяспекі. Усім удзельнікам мерапрыемства ўручаны супрацьпажарныя памяткі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть