image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лёзна. Аб'ядноўваючы намаганні

863

Не зніжае абаротаў праца назіральнай камісіі, якая на гэтым тыдні адправілася ў Крынкаўскі і Веляшковіцкі сельскі Саветы.

Збор у 8.30 каля МНС, інструктаж і мы адпраўляемся ў Крынкаўскі сельскі Савет. Старшыня Савету, Іванова Людміла Генадзеўна, ужо чакае калег па бяспецы, каб разам адправіцца па катэгараваных грамадзянах.

– Аўтаномны пажарны апавяшчальнік, усталяваны ў жылым пакоі на столі бліжэй да выхаду, здольны выратаваць жыццё да пачатку развіцця небяспечных падзей, – распавядае аб важнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ратавальнік.

Таксама яны нагадвалі грамадзянам пажылога ўзросту аб неабходнасці своечасовага рамонту пячнога ацяплення і пастаянным кантролем за ім падчас топкі, а таксама недапушчэння распальвання лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі і своечасовай ачысткай зольніка ў металічную тару, каб пазбегнуць пажару.

Не забываліся ратавальнікі і пра надворныя гаспадарчыя пабудовы. Бо гараць яны не рэдка.

Заходзілі да асобаў з «групы рызыкі», дзе ішла размова аб забароне курэння ў ложку, асабліва ў нецвярозым стане.

Сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, таксама не засталіся без увагі. Хутка зімовыя канікулы і маладое пакаленне застаецца без увагі дарослых, а большасць НС з удзелам дзяцей адбываецца з-за недагляду дарослых.

Акрамя рэкамендацый па прывядзенні жылля ў бяспечны стан, жыхарам раёна ўручаліся памяткі па бяспецы жыццядзейнасці, бо ведаючы як прадухіліць, больш спакойна жыць.

Падобны рэйд прайшоў у Веляшковіцкім сельскім Савеце.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть