- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Бешанковічы. Каб ацяпляльны сезон не стаў бядой
З мэтай прадухілення вогненных бед, а таксама мінімізацыі іх наступстваў выратавальнікі ўсёй рэспублікі аб'ядноўваюць свае сілы ў правядзенні прафілактычнай работы сярод насельніцтва. У самым разгары ацяпляльны сезон, а гэта значыць, што ацяпляльныя печы становяцца ўсё больш частай прычынай пажараў і трапляюць пад пільную ўвагу выратавальнікаў.
Менавіта з мэтай папярэджання пажараў сёння ў гарадскім пасёлку Бешанковічы па вуліцах Гагарына, Шварцмана і Урыцкага працавала назіральная камісія, у склад якой увайшлі не толькі выратавальнікі, але і прадстаўнікі газавай і сацыяльнай службаў, медыкі.
– Асноўным крытэрыем ацэнкі бяспечных умоў пражывання з'яўляецца бяспека пры эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў, – расказвае інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берасцень. – Вядома, любы від ацяплення нясе ў сабе небяспеку, няхай гэта будзе газавы кацёл або печка, аднак часта пажары адбываюцца менавіта па прычыне няправільнай эксплуатацыі пячнога ацяплення, таму мы і звяртаем увагу на печкі.
Немалую небяспеку нясе ў сабе і суседства з нядобрасумленнымі грамадзянамі, якія не толькі падвяргаюць небяспецы сябе, але і ствараюць глебу для хуткага развіцця пажару. Члены назіральных камісій не толькі паказваюць на «слабыя месцы» ў домаўладаннях, але і нагадваюць пра асноўныя правілы бяспекі ў побыце.
Па выніках праведзенага рэйду складзены акты абследавання кожнага домаўладання, а таксама падрыхтаваны шэраг лістоў блізкім сваякам састарэлым грамадзянам.