- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Вiцебск. Вынiкi акцыi
Завяршыўся чарговы тыдзень, яго можна назваць «Студэнцкім», бо работнікі Віцебскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях сустракаліся са студэнтамі розных вышэйшых навучальных устаноў. Студэнцкі час - гэта памежны ўзрост паміж бесклапотным дзяцінствам і дарослым усвядомленым жыццём. Дадзены час выдатная магчымасць для пошуку і пазнання сябе, знайсці тое, з чым па жыцці будзе лёгка ісці ў светлую будучыню, а каб будучыня была сапраўды светлым ратавальнікі не прапускаюць любую магчымасць пабываць у моладзі ў гасцях.
Старшы інспектар сектара прапаганды напачатку тыдня сустрэлася са студэнтамі ветакадэміі у рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё». Маладому пакаленню ратавальнік расказала аб негатыўным уплыве згубнай прыхільнасці на арганізм і прапанавала задумацца аб сваім здароўі. Студэнты пад кіраўніцтвам і настаўленням ратавальніка вывелі формулу бяспекі. У рамках сустрэчы закранулі пытанне, якое датычыцца бяспекі на лёдзе. Прысутным распавялі пра небяспеку выхаду на першы неакрэплы лёд і неабходныя дзеянні ў выпадку, калі чалавек праваліўся і стаў «закладнікам» сезоннай небяспекі.
Будучыя медыцынскія работнікі таксама не абдзелены ўвагай работнікаў МНС. Яны не па чутках ведаюць аб шкодзе курэння, аднак і ім неабходна нагадаць, як трэба пазбегнуць бяды. Першакурснікі, якія практычна ў дзевяноста працэнтным складзе пражываюць у інтэрнаце, даведаліся, што такое кашма і для чаго яна размешчана на кухнях. На канкрэтных прыкладах пажараў хлопцы пераканаліся, наколькі важна не толькі ведаць правілы пажарнай бяспекі, але і выконваць іх.
Студэнты тэхналагичнага універсітэта чакалі ратавальнікаў у сваім інтэрнаце, але яны наўрад ці здагадваліся, што гэтая сустрэча іх актыўна захапіць! Ратавальнікі падрыхтавалі для іх квіз. У інтэлектуальным турніры па бяспецы ўдзельнічала 5 каманд. Перад удзельнікамі стаяла задача - прайсці 4 этапы, правільна адказваючы на падрыхтаваныя ратавальнікамі пытанні. У ходзе гульні ўдзельнікі адказвалі, успамінаючы ці адкрываючы для сябе цікавыя факты аб шкодзе курэння.
Ратавальнікі таксама не забываюцца і пра працоўныя калектывы, дзе магчымы працэнт тых самых курцоў высокі. У сваіх выступах прысутным тлумачылі мэты і задачы акцыі, давялі інфармацыю аб сітуацыі з пажарамі і гібеллю людзей ад іх у горадзе, вобласці і па рэспубліцы, а таксама аб тым, што адна з асноўных прычын, па якіх узнікаюць пажары – гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём.
– Выконваючы правілы бяспекі – мы захоўваем сваё жыццё і жыццё тых, хто пражывае побач з намі! Важна разумець, што недакурак ад непатушанай цыгарэты можа стаць прычынай вогненнай трагедыі, – нагадваюць ратавальнікі ўсім працоўным калектывам.
Адным з фінішных мерапрыемстваў акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» было мерапрыемства ў адным з людных месцаў горада Віцебска. Гэта месца канцэнтрацыі як прыезджых гасцей, так і грамадзян горада. Нашы людзі заўсёды гатовыя падтрымаць размову і гэтым разам не выключэнне. Многіх прыцягвалі яркія інтэрактыўныя пляцоўкі. У сувязі з тым, што кожнаму лягчэй выказацца незнаёмаму чалавеку, народ актыўна гутарыў на тэму барацьбы з курэннем. Ратавальнікі і іх юныя памочнікі растлумачвалі правілы пажарнай бяспекі не толькі пры курэнні, але і ў кватэры і на лёдзе.
Напрыканцы кожнай сустрэчы прысутныя атрымалі адказы на пытанні, якія задаваліся, і пайшлі не з пустымі рукамі, а з буклетамі і ўлёткамі МНС.