Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь
- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Ушачы. Завяршальныя мерапрыемствы акцыі
Ва Ушацкім раёне завяршальным этапам рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» сталі мерапрыемствы ў крамах «Санта» і «Капеечка».
Інспектарам сектара прапаганды Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ганнай Ляшковай былі размешчаны іміджавыя пляцоўкі ў вышэй названых магазінах. Наведвальнікі, якія сталі ўдзельнікамі акцыі, даведаліся пра пажары, прычынай якіх з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, адказвалі на пытанні віктарыны. Ганна задавала падступныя пытанні, і большасць наведвальнікаў змаглі на іх адказаць, а ў каго не атрымалася з першага разу, з лёгкасцю справіліся з пытаннямі пасля атрымання падказак.
Інспектар прапаганды расказвала наведвальнікам пра важныя правілы пажарнай бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць надзвычайных сітуацый: аб правільнай эксплуатацыі пячнога ацяплення, электранагравальных прыбораў, а таксама, аб карысці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Усе ўдзельнікі акцыі атрымлівалі наглядна-выяўленчую прадукцыю,
а таксама ўспомнілі аб PR-кампаніі МНС «Не чакай вавёрку – тушы недакурак!».
Дарэчы, воблеры і некхенгеры дадзенай кампаніі былі размешчаны на паліцах і на алкагольнай прадукцыі ў магазінах, дзе праводзіліся мерапрыемствы.