image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. Папярэдзіць «цыгарэтныя» пажары

685

У рамках другога этапа рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» работнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі тэматычныя мерапрыемствы ў працоўных калектывах і ў сельскіх саветах раёна, на грамадскіх пунктах аховы правапарадку, праехалі па месцах гандлю аўтакрам, а таксама наведалі мабільныя перасовачныя фельчарска-акушэрскія пункты.

Прадстаўнікі МНС расказвалі ўдзельнікам мерапрыемстваў аб акцыі і прапаноўвалі грамадзянам раз і назаўсёды адмовіцца ад курэння, абмяняўшы небяспечную цыгарэту на карысны прыз. Для тых, хто паліць, правялі віктарыны, накіраваныя на папярэджанне пажараў, а таксама гібелі людзей на іх з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. У працоўных калектывах работнікі МНС дэманстравалі відэафільм, даводзілі статыстыку па «цыгарэтных» пажарах і прыводзілі прыклады надзвычайных сітуацый у раёне. Таксама паказвалі фотаробат курца, на якім былі паказаныя змены знешняга выгляду чалавека з-за курэння. Пагаварылі аб першасных сродках пажаратушэння, аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку, аб тым, як неабходна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, таксама ў чарговы раз успомнілі нумары экстраных службаў. У ходзе гутарак заклікалі грамадзян быць уважлівымі ў пытаннях уласнай бяспекі, як у быце, так і на працоўных месцах, а таксама не грэбаваць правіламі бяспекі на зімовых вадаёмах.

На грамадскіх пунктах аховы правапарадку ратавальнікі нагадвалі ўсім грамадзянам, што курэнне ў ложку можа забраць жыццё, калі грэбаваць правіламі пажарнай бяспекі і выкарыстоўваць у сваім домаўладанні алгарытм выпіў – закурыў – заснуў – не прачнуўся.

Напрыканцы мерапрыемстваў прадстаўнікі МНС заклікалі грамадзян выконваць правілы пажарнай бяспекі, бо любы промах чалавека можа прывесці да бяды.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть