image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Орша. «МНС-ЛЭНД» для дзяцей і іх бацькоў

557

У дзіцячым парку «Казачная краіна» прайшло мерапрыемства акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» «МНС-ЛЭНД». Актыўны ўдзел прынялі ў гульне не толькі дзеці, але мамы і таты якія разам з сям'ёй прыйшлі правесці час у дзіцячы парк.

Запрашаў прыняць удзел у мерапрыемстве вяселы тыгр, які з радасцю фатаграфаваўся з дзецьмі і ўручаў карту ўдзельніка. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю шукалі небяспеку ў кватэры, разгадвалі галаваломкі, гулялі ў усем вядомую гульню «Крыжыкі-нулікі». Самым малым удзельнікам справіцца з заданнямі дапамагалі бацькі. Сем'ям работнікі МНС уручалі «Падзяку» за выхавання дзяцей.

Пакуль дзеці гулялі, апраналі касцюм выратавальніка, бацькі слухалі старшыню Аршанскай міжраённай арганізацыйнай структуры «Беларускае дабраахвотнае пажарнае таварыства» Аляксандра Барысевіча, які падрабязна расказваў пра пажарны апавяшчальнік, пра першасныя сродкі пажаратушэння. Работнікі МНС знаёмілі прысутных з мабільным прыкладаннем «МНС Беларусі: Дапамога побач», расказвалі пра тое, што няшчасныя выпадкі з дзецьмі здараюцца калі яны застаюцца без догляду дарослых, прывадзлі прыклады надзвычайных сітуацый якія здарыліся з малымі.

Ніхто не застаўся без падарунка і добрага настрою!

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть