image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шаркаўшчына. У прадчуванні бяспечных навагодніх канікул!

804

Шаркаўшчынскія ратавальнікі ў рамках акцыі " Бяспечны Новы год!" паспяшаліся нагадаць школьнікам правілы паводзінаў у навагоднія святы, паколькі ў гэтыя дні павялічваецца колькасць пажараў і траўмаў у людзей ад таго, што яны парушаюць правілы бяспекі: запальваюць бенгальскія агні, выбухаюць петарды і хлапушкі, запускаюць феерверкі. А яшчэ няправільна ўпрыгожваюць ёлку, што таксама можа стаць прычынай пажару.

Разам з пажарным Дзедам Марозам і інспектарам прапаганды Курэц Крысцінай школьнікі ўспаміналі, якія правілы варта выконваць пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, з якога ўзросту дазваляецца самастойна набываць і ўжываць піратэхніку, да чаго могуць прывесці гульні і жарты з піратэхнікай. Хлопцы ахвотна прымалі ўдзел у конкурсах і віктарынах, бяспечна прыбіралі ялінку, адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі нумары экстранных службаў.

Пасля праведзеных заняткаў ратавальнікі пажадалі дзецям правесці бяспечна навагоднія святы і школьныя канікулы.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть