image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шаркаўшчына. Вучымся бяспекі з ранніх гадоў

257

- А да нас у школу прыходзілі ратавальнікі! - так, напэўна, мог пахваліцца кожны першакласнік сярэдняй школы №2 гарадскога пасёлка Шаркаўшчыны. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Курэц Крысціна, у сваю чаргу, не проста прыйшла ў госці да школьнікаў, а падрыхтавала для іх пазнавальны занятак па асновах бяспекі.

Чаму навучыліся дзяўчынкі і хлопчыкі за час класнай гадзіны з ратавальнікамі? Як правільна паводзіць сябе на вуліцы і дома, якія гульні з аднагодкамі могуць быць небяспечнымі, як паводзіць сябе ў выпадку пажару і шмат чаму іншаму. Урок па бяспецы не ператварыўся ў сумную лекцыю аб тым, што такое добра, а што такое дрэнна. Простыя ісціны, якія дапамогуць школьнікам пазбегнуць трагедый і захаваць сваё жыццё і здароўе ратавальнікі давялі да хлопцаў праз конкурсы і віктарыны.

Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, у якіх цікавых конкурсах можна паўдзельнічаць разам з часопісам "Юны выратавальнік" і колькі карыснай інфармацыі знайсці на яго старонках. Але самае важнае, што засвоілі ў гэты дзень хлопцы - падчас пажару не трэба панікаваць і хавацца. Галоўнае-запомніць нумары службы выратавання і своечасова звярнуцца па дапамогу.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть