image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. Абмяркавалі гарачыя тэмы

359

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» начальнік Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Валжанкоў сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Багданава, дзе нагадаў пра важнасць захавання правілаў бяспекі жыццядзейнасці.

Віталій Анатольевіч расказаў прысутным аб пажарах, якія адбыліся ў раёне, адзначыў асноўныя прычыны іх узнікнення. Прывёў прыклады пажараў, на якіх загінулі людзі. Было асабліва адзначана, што самая распаўсюджаная прычына ўзнікнення пажараў і гібелі - гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём, у тым ліку пры курэнні. Работнік МНС распавёў пра тое, што можа прывесці да пажару і якія правілы пажарнай бяспекі павінен ведаць кожны чалавек, які хоча засцерагчы сябе і сваё жыллё ад здарэнняў. Акрамя гэтага начальнік аддзела растлумачыў асноўныя патрабаванні бяспекі, што прад'яўляюцца пры эксплуатацыі ацяпляльных печаў і электраабсталявання, папярэдзіў аб небяспецы пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама было адзначана, што большасць пажараў адбываецца ў начны час, калі чалавек знаходзіцца ў стане сну, тады шанцы на выратаванне невялікія. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік з'яўляецца адным з самых эфектыўных спосабаў выяўлення ўзгарання. Таму выратавальнік прапанаваў усім прысутным набыць і ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. У завяршэнні сустрэчы, Віталій Анатольевіч распавёў аб распрацаваным МНС мабільным дадатку "МНС Беларусі: Дапамога побач", адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі прысутных, і пажадаў прысутным ніколі не сустракацца з надзвычайнымі сітуацыямі.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть