image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Афіцэрскі сход c удзелам Аляксея Макеенка прайшоў у Докшыцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях

525

Сёння ў Докшыцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбыўся афіцэрскі сход, у якім прыняў удзел намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Макеенка Аляксей Мікалаевіч. Пачаўся сход з выканання выратавальнікамі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

У ходзе работы афіцэрскага сходу былі разгледжаны асноўныя палажэнні і задачы функцыянавання сходу, правы і абавязкі кожнага члена сходу, Савета афіцэрскага сходу, скарбніка і рэвізійнай групы. Таксама разгледжаны пытанні аб прызначэнні старшыні і іншых службовых асоб савета, якія будуць адказваць за арганізацыйныя пытанні і функцыянаванне афіцэрскага сходу.

15 кастрычніка прайшоў Рэспубліканскі афіцэрскі сход, на якім былі разгледжаны пытанні дзейнасці дадзенага органа, прысутнымі быў зацверджаны Кодэкс гонару работніка органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, таму да членаў афіцэрскага сходу былі даведзены Кодэкс гонару работніка органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і зварот Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь да ўдзельнікаў Рэспубліканскага афіцэрскага сходу. Удзельнікам сходу таксама прадэманстравалі відэафільм аб гісторыі ўзнікнення і развіцця афіцэрскіх сходаў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть