image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. Аб бяспецы з будаўнікамі

480

Першы намеснік начальніка Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Паўлоўскі выступіў перад работнікамі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Квант» на аб'екце будаўніцтва.

Сяргей Васільевіч расказаў аб асноўных прычынах ўзнікнення пажараў, аб фактах гібелі людзей у Сенненскім раёне, акцэнтуючы ўвагу на тым, што большасць загінулых на пажары знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама адзначыў, што з надыходам асенняга пажаранебяспечнага перыяду пачашчаюцца выпадкі ўзнікнення пажараў ад пячнога ацяплення, у выніку чаго згараюць хаты і гаспадарчыя пабудовы, гінуць людзі. Работнік МНС нагадаў аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару, даў рэкамендацыі па бяспечнай эксплуатацыі сістэм ацяплення і электраабсталявання, паўтарыў правілы выкліку ратавальнікаў, эвакуацыі, а таксама правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Першы намеснік начальніка звярнуў увагу на карысць мабільнага дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач».

Пасля выступлення выратавальнік адказаў на пытанні работнікаў і ўручыў ім наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть