image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шаркаўшчына. Нагадваць аб бяспецы – ратаваць жыццi!

437

Шаркаўшчынскія ратавальнікі нагадалі работнікам Іёдскай школы аб тым, як зрабіць сваё жыццё больш бяспечным.

Як вы думаеце, што неабходна сучаснаму чалавеку для шчасця? Вядома, у кожнага з нас свае прыярытэты – грошы, здароўе, сям'я... і далей па спісе. Але ўсе мы аднадушныя ў адным: галоўным складнікам нашага шчасця з'яўляецца пачуццё бяспекі. Бяспека дома, на працоўным месцы, на вуліцы, у грамадскіх месцах ... менавіта пра тое, як зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх бяспечней, і нагадалі шаркаўшчынскія ратавальнікі ў рамках сустрэчы з працоўным калектывам.

Першы намеснік начальніка Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Пальчэх Іван Паўлавіч акцэнтаваў увагу на неабходнасці няўхільнага захавання правілаў пажарнай бяспекі, нагадаў, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару або іншых НС. Прысутным яшчэ раз нагадалі аб дзіцячай бяспецы.

– Усе мы ведаем, што бяду лепш папярэдзіць, чым потым шкадаваць аб тым, што не паспеў, не хацеў, не верыў, – адзначыў Іван Паўлавіч. – Вы зразумейце, што ні мне, ні маім супрацоўнікам зусім не складана прыйсці да вас і дзесяць, і трыццаць разоў. Але нашы шматлікія прыгоды не будуць мець вынікаў, калі вы самі не задасцеся мэтай зрабіць сваё жыццё бяспечнай. Памятаеце: ваша бяспека – у вашых руках.

У рамках свайго выступу Іван Паўлавіч нагадаў і пра надыход пажаранебяспечнага перыяду. Прысутным нагадалі аб мерах пажарнай бяспекі пры спальванні смецця, звярнуўшы ўвагу на тое, што выпальванне сухой расліннасці строга забаронена.

У канцы мерапрыемства прысутным былі ўручаны тэматычныя памяткі і буклеты – яшчэ адзін напамін пра тое, як зрабіць сваё жыццё бяспечным!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть