- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Глыбокае. У гасцях у школьнікаў
Ратавальнікі Глыбоцкага раёна нават на вакацыях працягваюць праводзіць урокі бяспекі ва ўстановах адукацыі. На гэты раз прадстаўнікі МНС наведалі хлопчыкаў і дзяўчынак з Дзеркаўшчынскай і Падсвільскай школ.
У час размовы дзеці ў гульнявой форме азнаёміліся, з якімі небяспекамі можна сутыкнуцца на вакацыях, як паводзіць сябе на вадаёмах, у лесе і ў іншых небяспечных сітуацыях. Затым ратавальнікі прэзентавалі мабільны дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач» і замацавалі матэрыялы серыямі мультфільма «Чароўная кніга МНС».
Карыстаючыся выпадкам, намеснік начальніка Салодкі Алег Пятровіч ўзнагародзіў Лаўрыновіч Ірыну, якая вызначылася на раённым і абласным конкурсе «Выратавальнікі вачыма дзяцей».