image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Браслаў. Сустрэча ля аўталаўкі

1086

Аўталаўка для сельскіх жыхароў – гэта не толькі магчымасць зрабіць пакупкі, але і нагода сустрэцца, пагутарыць, абмеркаваць надзённыя праблемы. А яны ёсць. Пажары маюць месца быць, таму прадстаўнікі МНС выкарыстоўваюць любую магчымасць пагутарыць з насельніцтвам.

На гэтым тыдні такая магчымасць выпала жыхарам в. Літоўшчына. Пакупнікі, як звычайна, прыйшлі за прадуктамі, але сёння яшчэ і папоўнілі свае веды аб бяспецы. Даведаліся пра пажары, якія адбыліся ў рэгіёне і іх прычынах, стане аператыўнай абстаноўкі ў раёне. З сабой прывезлі галоўную прычану апошніх пажараў – цыгарэту. Нагадалі пра кампанію МНС “Не чакай ваверку. Тушы недакурак”. Так сама ратавальнікі нагадалі пра важнасць устаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, прывялі прыклады іх станоўчых сработак. Пагаварылі і аб дзеяннях у выпадку розных надзвычайных сітуацый. Зіма не адыходзіць, таму важна памятаць алгарытм дзеянняў і ў галалёд, і ў мяцеліцу, і падчас паводкі, і пры моцным ветры.

На заканчэнне сустрэчы прадстаўнікі МНС заклікалі вяскоўцаў выконваць правілы бяспекі, уважліва ставіцца да ацяпляльнага абсталявання, а таксама ўручылі прафілактычныя памяткі і нагадалі, что паліць сухую траву нельга.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть