image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Браслаў. Аб бяспецы ў гандлёвым цэнтры

1083

Правілаў бяспекі шмат і навучацца ім можна па-рознаму: наведваць урокі, шукаць патрэбную інфармацыю ў літаратуры або ў Інтэрнэце. Але самы эфектыўны і інфарматыўны спосаб-гэта жывыя зносіны з прадстаўнікамі службы выратавання.

Менавіта такая магчымасць выпала сёння наведвальнікам гандлёвага дома "Віталіч", што ў г. Браславе. Бо наўрад ці хто задумваецца аб пажары, робячы пакупкі. Але да надзвычайнай сітуацыі трэба заўсёды быць гатовым. Таму ратавальнікі нагадалі ўсім удзельнікам акцыі правілы паводзін у натоўпе, нюансы эвакуацыйных мерапрыемстваў, першачарговыя дзеянні пры пажары, чым і як трэба тушыць невялікае загаранне, якія бываюць знакі эвакуацыі. Вялікую ўвагу надалі дзеянняў па сігнале «Увага ўсім!", нагадалі важнасць устаноўкі ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, прывялі прыклады іх станоўчай спрацоўкі. А яшчэ раскрылі асноўныя прычыны пажараў у рэгіёне, патлумачылі як можна было прадухіліць бяду.

Падобныя акцыі заўсёды выклікаюць цікавасць. Сустрэча атрымалася цікавай для ўсіх удзельнікаў і паказала, што работнікі экстранных службаў заўсёды побач і гатовыя ў любы момант прыйсці на дапамогу. Але і самім варта не забывацца на правілы бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть