image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. Папярэджаны- значыць узброены

666

Работнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выкарыстоўваюць розныя формы работы па павышэнні ўзроўню інфармавання жыхароў раёна. Так у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека- у кожны дом!» з адзінокімі і адзінока пражываючымі пажылымі людзьмі і пенсіянерамі прадстаўнікі МНС правялі прафілактычныя мерапрыемствы з дапамогай тэлефонных званкоў.

Як пазбегнуць трагедый, абараніць свой дом ад пажару і захаваць жыццё родных і блізкіх- пра гэта і яшчэ многае іншае вялася гаворка з жыхарамі.

У простай даступнай форме прадстаўнікі МНС нагадалі аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення ўзгарання і правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Асаблівую ўвагу звярталі на недапушчэнне курэння ў ложку, асабліва ў нецвярозым стане. Гаварылі пра неабходнасць устаноўкі ў дамах і кватэрах аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія з’яўляюцца эфектыўнымі сродкамі ранняга выяўлення агню. Прывялі прыклады выпадкаў выратавання жыцця людзей, дзякуючы гэтым прыборам. Каб прадухіліць вогненныя трагедыі, вяскоўцам рэкамендавалі падтрымліваць печы ў сапраўдным стане. Не засталася ў баку і тэма эксплуатацыі электрапрыбораў.

Як паказвае практыка, такая форма інфармавання насельніцтва неабходна, бо падчас размовы з прадстаўнікамі МНС людзі маюць магчымасць задаць цікавячыя іх пытанні і атрымаць адказы па забяспячэнні пажарнай бяспекі ў сваіх дамах.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть