image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Расоны. Вучым правілы бяспекі з дзяцінства

352

Ратавальнікі правялі ўрок бяспекі ў дзіцячым садзе №3 гарпасёлка Расоны.

Сустрэча з ратавальнікамі – гэта заўсёды цікава, пазнавальна і весела. Рабяты з вялікай цікаўнасцю чакалі работнікаў МНС, каб паўтарыць асноўныя правілы бяспекі і даведацца нешта новае. У гульні «Экстранныя нумары трэба памятаць заўжды!» малыя расказвалі, па якім нумарах трэба тэлефанаваць пры сітуацыі, якая ім была прапанавана. Пасля паўтарэння нумароў, дзеці праз гульню паведамлялі веды па паведамленні дыспетчару аб надзвычайнай сітуацыі. Самай шумнай апынулася гульня «Небяспечнае-бяспечнае». Бо да яе пачатку ўжо ўсё наперабой пачалі называць небяспечныя прадметы, з якімі дзецям гуляць забаронена. Работнікі МНС пагутарылі пра тое, якія небяспекі могуць быць дома і прапанавалі знайсці парушэнні на малюнку.

Таксама, ратавальнікі расказалі пра небяспекі, якія могуць высочваць зімой. Пагаварылі аб тым, што апранаць, калі на вуліцы мароз, як бяспечна перамяшчацца па вуліцы і чым можа быць небяспечны лёд. А замацавалі веды праглядам мультфільма «Чароўная кніга».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть