image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лепяль. Рэйд пад назвай «Зімовы патруль»

816

Сумесны рэйд пад назвай «Зімовы патруль» правялі члены МААП раённага камітэта ГА «БРСМ» і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

У апошні час тэмпературны фон знізіўся, надвор'е стала больш марозным, вадаёмы пакрыліся лёдам. Здавалася б, таўшчыня лёду дастатковая, каб пасядзець са снасцямі, але і пра бяспеку нельга забываць.

«Зімовы патруль» адправўся на возера Проша. Пагаварыўшы пра бяспеку і ўручыўшы памятку, вырашылі разам з рыбаком вымераць таўшчыню лёду. 15 сантыметраў – нядрэнна, трэба сказаць. Мінімальнай бяспечнай таўшчынёй для перамяшчэння і рыбалкі лічацца 10 сантыметраў. Аднак трэба ўлічваць, што прамярзанне не паўсюдна аднолькавае.

Не першы год рыбачым, ведаем, калі можна выходзіць на лёд, адказвалі мужчыны. Аднак калі ратаўнікі пачыналі распавядаць пра небяспечныя месцы на канкрэтным вадаёме, усе ўважліва слухалі, “маталі на вус”.

Мэтай «Зімовага патруля» з'яўляецца прафілактыка трагічных здарэнняў, а галоўныя адрасаты акцыі - рыбакі. У гэты дзень аматарам падлёднай лоўлі нагадалі пра важнасць захавання правілаў паводзін на лёдзе, мерах засцярогі, патлумачылі, што трэба ведаць і рабіць, калі чалавек праваліўся ў ваду. Успомнілі і элементы аказання першай медыцынскай дапамогі.

У ледзяной вадзе дастаткова правесці 15 хвілін, каб арганізм быў ахалоджаны да стану, з якога ўжо немагчыма аднавіць жыццёва важныя функцыі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть