image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Глыбокае. Свята пад адкрытым небам

1175

У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку!», а таксама Міжнароднага дня пажылых людзей на базе Глыбоцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва разгарнуліся незвычайныя мерапрыемствы пад назвай «Шчодрая восень», галоўнымі героямі якога сталі энергічныя і азартныя бабулі і весялун наш дзядуля.

Работнікі МНС прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Начальнік Глыбоцкага аддзела Васіль Завадскі правёў пазнавальнае прафілактычнае мерапрыемства, павіншаваў пенсіянераў з Міжнародным днём пажылога чалавека, пажадаў доўгіх гадоў жыцця і здароўя, адзначыў запал і азарт старажылаў. Вядома ж, не абышлося і без прыемных сюрпрызаў: за актыўны ўдзел у свяце, падораныя эмоцыі і ўражанні ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі. Галоўныя ўдзельнікі мерапрыемства не толькі правільна адказвалі на каверзныя пытанні ад ратавальнікаў, але і праявілі творчыя здольнасці ў стварэнні і выкананні крэатыўных прыпевак па тэматыцы бяспекі. Творчыя выступы бабуль надалі святу яшчэ больш яркіх фарбаў.


Мерапрыемства атрымалася насычаным і цікавым, усе адправіліся дадому ў добрым настроі.

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть