- Адреса и телефоны
- 210015, г. Витебск, ул. Жесткова,13
- (+375 212) 37-00-10.
- (+375 212) 37-00-30
- vitebsk@mchs.gov.by
Чашнiкi. Першы ўрок бяспекі
Чашніцкія ратавальнікі працягваюць нагадваць малым аб бяспецы ў летні перыяд. На гэта раз яны прыйшлі да дзяцей з дзіцячага садка №4 горада Новалукомля і правялі мерапрыемства ў межах прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і агню».
Работнікі Чашніцкага раённага адзела па НС разам з дашкольнікамі абмеркавалі сітуацыі, калі неабходная дапамога экстранных службаў, а гэтак жа паспрабавалі выклікаць ратавальнікаў на «ўмоўны» пажар.
Не абышоўся ўрок бяспекі і без рухомай гульні «бегчы ад пажару», якая вельмі спадабалася хлопцам і дзякуючы гульні хлопцы засвойваюць правілы паводзін пры пажары.
Паўтарылі дзеянні пры ўзнікненні пажару або надзвычайных сітуацый. Таксама хлопцы адказвалі на пытанні віктарыны, і складалі мазаіку.
А кніжкі і размалёўкі, падораныя дашкалятам ратавальнікамі, яшчэ раз нагадаюць дзецям важныя правілы.