image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Шуміліна. Бяспека грамадзян – на першым месцы

498

Супрацоўнікі Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць прафілактычныя рэйды, каб нагадаць людзям пра важнасць захавання супрацьпажарнага рэжыму і правілаў бяспекі з мэтай папярэджання пажараў у экасістэмах. Бо як паказвае статыстыка, галоўная прычына такіх пажараў – безадказныя паводзіны і неасцярожнае абыходжанне грамадзян з агнём.

Падчас сустрэч ратавальнікі нагадваюць пра неабходнасць выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі, папярэджваюць пра тое, што за выпальванне расліннасці заканадаўствам прадугледжаны штраф ад 10 да 40 базавых велічынь. Між іншым, на тэрыторыі Шумілінскага раёна з пачатку года да адміністрацыйнай адказнасці ўжо прыцягнуты 4 чалавекі, якія выпальвалі сухую расліннасць і траву на корані.

Нагадваюць шумілінскія ратавальнікі правілы бяспечнага распальвання вогнішча на прысядзібных участках. Паважаныя грамадзяне! Разводзіць вогнішчы, спальваць смецце можна толькі на прысядзібным участку ў бязветранае надвор’е, выконваючы бяспечную адлегласць ад будынкаў і збудаванняў, якія могуць загарэцца. Нельга пакідаць месца развядзення вогнішча, спальвання смецця без нагляду. Каля месца спальвання павінны знаходзіцца ёмістасць з вадой і рыдлёўка.

Напрыканцы гутарак супрацоўнікі Шумілінскага РАНС раздаюць буклеты супрацьпажарнай прафілактычнай накіраванасці, а таксама адказваюць на пытанні, якія цікавяць грамадзян.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть