image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Браслаў. На сувязі

464

Тэлефонныя званкі насельніцтву з МНС становяцца нормай. Незвычайная форма зносін ратавальнікаў простая і складаная адначасова. Трэба не толькі выклікаць прыхільнасць да сябе абанента, але і высветліць, якія праблемы ёсць у жыллі ў сферы бяспекі, ці спраўна ацяпляльнае абсталяванне, ці па правілах наводзіцца парадак на прысядзібнай тэрыторыі і шмат іншае. Прасцей прыйсці і ўсё ўбачыць самому, але ад працы па удаленцы не ўцячы.

Рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных" таксама прадугледжвае тэлефонныя зносіны з сем'ямі, дзе выхоўваюць дзяцей. Такая форма прафілактыкі ўжо адпрацаваная на пенсіянерах, адзінокіх і непрацаздольных, таму своеасаблівы вопыт ёсць. Галоўная задача ратавальнікаў – пераканаць дарослых не пакідаць дзяцей без нагляду. Тым больш што цяпер маецца нейкае падабенства вакацый. Многія дзеці вучацца дома і спакуса заняцца чым-небудзь не тым вялікая. Не застаюцца ў баку і пытанні наяўнасці і працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, правілы развядзення вогнішчаў, недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці. Чырвонай лініяй праз гутарку праходзіць тэма дзіцячага свавольства з агнём. Часам малыя знаходзяць запалкі і тады быць бядзе.

Тэлефонныя зносіны заўсёды двухбаковыя. На іншым канцы провада не толькі адказваюць на пытанні ратавальнікаў, але і задаюць свае, ўдакладняюць тыя ці іншыя нормы і правілы. Зараз вельмі важна застацца на сувязі і нават выдалена засцерагчы домаўладальнікаў і іх сем'і.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть