image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Глыбокае. Спартыўнае свята

816

У мэтах прапаганды бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця ў Глыбоцкая спартыўная школя сабрала разам дарослых і дзяцей на свяце «Спартыўная сям'я-2020!».

«Чэмпіёнамі стануць лепшыя - здаровымі будуць усе!» - гэтыя словы сталі дэвізам спаборніцтваў, якія з'ядналі дзяцей і бацькоў у адзін вялікі і дружны калектыў. Кожная з каманд творча прадставіла сябе: намалявала плакат, прыдумала назву і пракрычала свой дэвіз. Тры каманды супернічалі паміж сабой - «Тандэм», «Драйв» і «Гарэзныя кеды». У праграме былі конкурсы на хуткасць, сілу і спрыт. 

Ад Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у свяце прыняла ўдзел сям'я Шыгалёвых. Мужны і моцны тата Павел, спартыўная і выдатная мама Вольга, хуткі і спрытны сын Ілля змагаліся з такімі ж спартыўнымі сем'ямі з іншых арганізацый у эстафетах з мячамі, паветранымі шарыкамі, кеглямиі і абручамі.
У раёне цяпер праходзіць акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», і сваю пляцоўку бяспекі тут арганізавалі супрацоўнікі МНС. У гульнявой форме дзеткі разам з бацькамі паўтарылі правілы бяспечных паводзін і ўспомнілі нумары экстраных службаў, пагулялі ў гульні і прайшлі тэставанне.
Усіх удзельнікаў свята ўзнагародзілі дыпломамі і салодкімі прызамі. Удзельнікі даказалі, што яны - самыя вясёлыя, актыўныя і спартыўныя сем'і Глыбоцкага раёна.
 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть