image description
 

Учреждение Витебское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Сянно. На бацькоўскім сходзе

435

Першы намеснік начальніка Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Рогаў выступіў на бацькоўскім сходзе і працоўным калектыве ў ДУА «Багушэўская сярэдняя школа».

Андрэй Уладзіміравіч давёў прысутным абстаноўку з пажарамі і гібеллю людзей на іх у рэспубліцы, вобласці, а таксама ў раёне, прычыны іх узнікнення, патрабаванні бяспекі ў побыце. Пасля гэтага прысутным распавялі пра акцыю "Бяспечны Новы год!». Бацькі даведаліся ад выратавальніка пра патрабаванні пры ўжыванні піратэхнічных вырабаў, аб абавязковым вывучэнні інструкцыі па эксплуатацыі перад іх выкарыстаннем і правілах ўстаноўкі навагодняй елкі ў жылых памяшканнях. У дадатак да ўсяго сказанага, усім, хто знаходзіцца ў актавай зале школы быў прадэманстраваны тэматычны відэафільм.

Пры размове з бацькамі акцэнтавалася ўвага на недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду. Бацькам нагадалі пра неабходнасць вывучэння дзецьмі правілаў пажарнай бяспекі і іх выканання. Былі абмеркаваныя пытанні выхавання дзяцей і іх паводзінаў адных дома і на вуліцы, а таксама алгарытм дзеянняў дзяцей у выпадках узнікнення небяспекі.

Андрэй Уладзіміравіч падчас свайго выступу падкрэсліў, што бацькі не павінны пакідаць дзяцей дома адных. Яны павінны ведаць, дзе і з кім гуляе іх дзіця. Было таксама адзначана, што бацькі павінны самі беспярэчна выконваць правілы пажарнай бяспекі. Нагадаў дарослай аўдыторыі меры належнага абыходжання з агнём, газавымі ўстаноўкамі, электрапрыборамі, печамі.

Не абмінулі правілы паводзін пры пажары. Быў абмаляваны алгарытм дзеянняў падчас узгарання, правілы выкліку пажарнай аварыйна-выратавальнай службы.

У завяршэнне бацькоў заклікалі клапаціцца пра сваіх дзяцей, быць для іх добрым прыкладам ва ўсіх жыццёвых пачынаннях.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Центры безопасности Витебщины
Центры безопасности Витебщины
Эволюция безопасности
Эволюция безопасности
Витебский участок ГИМС
Витебский участок ГИМС

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть